«Судовы канвеер» Новая перадача на 6ТВ
«Хай ваша хата не знае ні ўрача, ні адваката», – кажа беларуская прымаўка. Нажаль, такое пажаданне спраўджваецца не часта. Акрамя таго, што людзі хварэюць, яны яшчэ і спрачаюцца паміж сабой, даводзячы такія спрэчкі да суда, дзе ўсё павінны вырашыць прызначаныя дзяржавай людзі. Спрэчкі не сканчаюцца, яны вырашаюцца – справядліва ці не – пытанне іншае, і таму судовы канвеер не спыняецца.
Пра то, як судзілі ў Магілёве блогера Сяргея Ціханоўскага, як судзяць у Шклове тамтэйшага актывіста Пятра Мігурскага, навошта звярнуліся ў Камітэт па правах чалавека ААН магілёўскія журналісты і чаму апынуліся на лаўцы падсудных былыя высокапастаўленыя бабруйскія чыноўнікі глядзіце ў першым выпуску новой праграмы на YouTube-канале 6tv.by «Судовы канвеер».