Похищение журналиста
Шостага ліпеня каля будынка суда Ленінскага раёну горада Магілёва невядомыя асобы ў цывільным затрымалі журналіста і праваабаронцу Аляксандра Буракова (малодшага).
Аляксандр, як і некалькі іншых журналістаў, чакалі каля судоў навінаў пра затрыманых учора сваіх калегаў — Аляксандра Буракова (старэйшага) і Уладзіміра Лапцэвіча. Сёння, па ўсіх працэсуальных нормах, мусілі адбыцца суды над імі.
Разам з журналістамі чакалі суда над сваім сынам бацькі Аляксандра Буракова (старэйшага) — Уладзімір Іванавіч і Людзміла Міхайлаўна. Затрыманы журналіст Аляксандр Буракоў (малодшы) — іх унук, і пляменнік Буракова старэйшага. Затрымалі ўнука непасрэдна на вачах старых людзей.
Намеснік старшыні ГА «БАЖ» Алег Агееў, які быў сведкам захопу, патэлефанаваў на гарачую лінію 102 і паведаміў, што быў сведкам выкрадання чалавека. Алега Агеева запрасілі ў Ленінскі РАУС горада Магілёва, дзе яго апытал і прынялі заяву аб выкраданні чалавека. Аляксандр Буракоў малодшы, як і яго старэйшы сваяк, сябры грамадскага аб’яднання Беларускі саюз журналістаў.