Сабалеўскі выйшаў з ІЧУ пасля 8-і дзён галадоўкі
Журналіст 6tv.by Алесь Сабалеўскі, 7 верасня, выйшаў на волю пасля васьмі сутак адміністрацыйнага арышту за нібыта ўдзел у несанкцыянаваным масавам мерапрыемстве, што прайшло ў Магілёве 30 жніўня 2020 года. У ізалятыры часовага ўтрымання (ІЧУ) на яго быў складзены новы пратакол з аналагічным абвінавачваннем па арт. 23.34 КаАП адносна дэманстрацыі 23 жніўня, з якой журналіст таксама вёў анлайн-трансляцыю.