Загадчык аддзела драмтэатра, Вольга Семчанка, на волі
9 кастрычніка, пасля сямі сутак адміністратыўнага арышту, на волю выйшла Воля Семчанка.
Каб перашкодзіць сябрам і калегам сустрэць Волю каля ізалятара часовага ўтрымання ды павіншаваць з вызваленнем, супрацоўнікі міліцыі правялі «спецаперацыю» — вывезлі дзяўчыну спачатку ў РАУС, а пасля «падвезлі» амаль да дому.