Затрыманне журналіста 6tv.by Уладзімера Лапцэвіча

6 ноября 2020

Сёння ўвечары у Магілёве быў затрыманы журналіст інтэрнэт-партала “Магілёўскі рэгіён” Уладзімір Лапцэвіч.

Па словах жонкі Уладзіміра Лапцэвіча, «яго затрымалі каля яго пад’езда. Ён паставіў машыну і ішоў дадому, а міліцыя яго даўно чакала (сказалі суседзі).»

Жонка і сын У.Лапцэвіча добра бачылі момант яго затрымання, яны кажуць, што журналіст быў абураны дзеяннямі супрацоўнікаў міліцыі. Сын паспеў зняць відэа, як супрацоўнікі міліцыі затрымліваюць бацьку.

Пасля затрымання Лапцэвіча даставілі ў Ленінскі РАУС Магілёва. Як распавёў “Магілёўскаму рэгіёну” праваабаронца Барыс Бухель, супрацоўнікі міліцыі пацвердзілі, што журналіст знаходзіцца ў РАУС. Яго затрыманне праваахоўнікі патлумачылі тым, што ў журналіста ёсць “неадбытыя суткі адміністрацыйнага арышту”.

Похожие материалы