Активист рассказал про жесткие условия в ИВС
Пасля 15 сутак адміністратыўнага арышту з ІЧУ выйшаў лідар магілёўскіх Хрысціянскіх дэмакратаў Алег Аксёнаў.
Алег Аксёнаў быў затрыманы 12 мая непадалёк ад будынку магілёўскага Абласнога суда, калі там пачаўся разгляд па крымінальнай справе Паўла Севярынца і групы актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» — Яўгена Афнагеля, Паўла Юхневіча, Дзмітрыя Казлова, Максіма Вінярскага, Андрэя Войніча і Ірыны Шчаснай.
Калі перад будынкам суда сабраліся родныя і сябры паітвязняў, супрацоўнік міліцыі абвесціў гэта «несанкцыянаванай акцыяй», пасля чаго былі затрыманыя журналісты Уладзмір Лапцэвіч і Алесь Буракоў. На наступны дзень наўпрост з працы забралі старшыню абласной арганізацыі АГП Уладзміра Шанцава, які так сама прысутнічаў на «акцыі» каля суда. У выніку палітыкам прысудзілі па 15 сутак арышту, а журналістам па 20.