Беларусскому калию замаячила отмена санкций
Краткое содержание видео
- Застаўка, уступ
- Наколькі імаверны сусветны голад?
- Ці зменшаць пагрозу голада прыпыненне санкцый на рэжым Лукашэнкі?
- Ці ўдасца Лукашэнку выкарыстаць пагрозу голада прымусіць заходнія краіны да дыялогу з ім?
- Чаму свет не дапамагае Ўкраіне «пабіць» Пуціна?
- Ці прыслухаюцца краіны свету да закліку не купляць скрадзенае Расіяй зерне ва Ўкраіне?
- Якія перспектывы пасяўной і 2022 сельгасгаспадарчага года ва Ўкраіне?
- Што дасць у эканамічным плане прызнанне Беларусі акупаванай тэрыторыяй?
- Як краіны «Вялікай сямёркі» могуць змагацца з выкарыстаннем пагрозы голада ў якасці палітычнага ціску?
- Ці магчыма хутка зрабіць аднолькавую з Украінай чыгуначную каляіну ў Польшчы?
- Чаго чакаць беларусам, калі санкцыі не будуць знятыя, але голаду не наступіць?
Развязаўшы вайну супраць Украіны, Расія цяпер імкнецца стварыць штучны недахоп харчавання на ўсім зямным шары. У вольным свеце пачынаюць задумвацца аб зняцці санкцый з Беларусі на экспарт калійных угнаенняў. Ці удасца Пуціну вымусіць дэмакратычныя краіны зменшыць санкцыйны ціск, а лукашэнкаўскаму рэжыму атрымаць вялікі прыток валюты? На гэта і іншыя пытанні адказвае палітолаг @iharTyshkievich Ігар Тышкевіч (Игорь Тышкевич).
У студыі журналіст Уладзімір Лапцэвіч.