Путин угрожает Европе неадекватным Лукашенко
Лукашэнкаўская Беларусь яшчэ з мінулага года стала крыніцай знешнепалітычнай дэстабілізацыі для суседніх краін. Расійска-украінскай вайна зрабіла яе яшчэ і саўдзельніцай агрэсіі, з-за чаго ўжо больш за два месяцы эксперты спрабуюць пралічыць, калі ж беларускія хаўруснікі Пуціна ўвойдуць на тэрыторыю Ўкраіны. І цяперашняя новая перадыслакацыя беларускіх войскаў толькі падліла масла ў агонь неаб“яўленай вайны. Што крыецца за гэтымі вайсковымі перасоўваннямі і чаго ад іх чакаць?
На гэты і іншыя пытанні распавядаюць палітолаг Павел Усаў і былы старшыня патрыятычнай арганізацыі «Белы легіён» Сяргей Бульба.
Вядзе эфір журналіст Уладзімір Лапцэвіч.