Мобилизация пройдет под видом проверки боеспособности
Краткое содержание видео
- Анонс
- Мабілізацыя ў Беларусі пачалася
- Лукашэнка гатовы на тое, каб беларускія войскі перайшлі мяжу з Украінай?
- Забараніць выехаць з краіны могуць любому беларусу
- Лукашэнка ўлічыў усе памылкі праваленай мабілізацыі ў РФ і пайшоў на прэвентыўны крок
- Польшча перакрые мяжу з нашай краінай
- Украіна адменіць бязвіз з Рэспублікай Беларусь
- Што адкажа Зяленскі на прапанову Ціханоўскай?
- Наколькі магчыма канфрантацыя сілавікоў унутры краіны?
- Чаму па амністыі з турмы не выйдуць палітвязьні?
- Расея – краіна-тэрарыст. Якія наступствы?
- Пераходны кабінет будуць лічыць прадстаўнікамі народа Беларусі ў Еўропе?
КДБ зможа на паўгода забараняць беларусам пакідаць краіну ў інтарэсах «нацыянальнай бяспекі».
Навошта ў Беларусі ўводзіцца забарона на выезд з краіны? Лукашэнка ўлічыў усе памылкі мабілізацыі ў РФ і пайшоў на прэвентыўны крок? Чаму па амністыі, якую анансаваў дыктатар месяц таму, на волю не выйдуць палітвязні? Ці адменіць Украіна бязвізавы ўезд для грамадзян Беларусі? Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыняла рэзалюцыю, у якой Расея названая тэрарыстычным рэжымам, ці будзе Беларусь наступнай?
На гэтыя і іншыя пытанні ў сённяшнім эфіры адкажа палітычны аналітык Ігар Тышкевіч @iharTyshkievich.
Вядучы – Яўген Казакевіч.