Могилевчанин про войну из места событий
Краткое содержание видео
- Застаўка, уступ
- Прагляд відэасюжэта з беларусамі Львова.
- Ці многа ў Львове беларусаў, якія прыехалі туды з палітычных прычын і ці яны неяк аб“яднаныя?
- Ці ёсць каардынацыя з беларусамі з іншых гарадоў Украіны?
- Ці выкарыстоўваюць уцекачы Львоў як перавалачны пункт альбо застаюцца ў ім надоўга?
- Ці хочуць беларусы пакінуць Львоў?
- Як павядуць сябе заходнія ўкраінцы, калі ў іх гарады пачнуць уваходзіць расійскія войскі?
- Якія навіны з фронта?
- Ці разумеюць украінцы, што Пуцін вядзе вайну менавіта з імі як з народам?
- Наколькі імаверна ўступленне беларускай арміі на тэрыторыю Ўкраіны?
- Ці магчыма эфектыўна змагацца з расійскай прапагандай?
- Як беларуская дыяспара ставіцца да Антываеннага маніфеста Ціханоўскай?
- Ці існуе сараўды беларускае войска?
- Стаўленне да створаных перашкод Беларускай чыгунцы.
- Ацэнка дзейнасці ўкраінскай улады.
- Ці ўсё зрабіў Захад для абароны Ўкраіны?
- Чым скончыцца расійска-украінская вайна?
Трапіўшыя за апошнія паўтары гады на Ўкраіну беларусы цяпер сталі перад выбарам — ехаць далей ці заставацца. На фоне пагаршэння адносін да нашых суайчыннікаў з-за ўдзелу Беларусі ў вайне супраць украінцаў, ёсць і тыя, хто гатовы абараняць краіну, якая дала ім прытулак. Пра тое, што адбываецца зараз на Украіне, распавядае магілёўскі палітычны і грамадскі дзеяч Віталь Макаранка. Вядзе перадачу журналіст Уладзімір Лапцэвіч.