Пакет дапамогі Украіне ад ЗША дапаможа абараніцца, але яго ўсё роўна мала – аналітыкі
Фота: Генштаб ЗСУ
Новы транш ваеннай дапамогі Украіне можа быць пастаўлены на працягу лічаных дзён альбо тыдняў – сыходзяцца на думцы апрошаныя карэспандэнтам выдання “Новая газета Еўропа” аналітыкі. Падтрымка ЗША, верагодна, дапаможа Украіне на пэўны час вырашыць праблему дэфіцыту боепрыпасаў і ў перспектыве можа запаволіць тэмпы расійскага наступу. Аднак доўгатэрміновага плана дапамогі ўсё яшчэ няма. Наадварот, існуюе небяспека, што гэты пакет можа стаць апошнім у 2024 годзе, тады як Кіеву спатрэбіцца наступны транш не пазней за восень.
Чакаюцца першыя ATACMS
Ваенны эксперт Кірыл Міхайлаў прагназуе, што ў складзе дапамогі ад ЗША ў першую чаргу можна чакаць артылерыйскія боепрыпасы – снарады калібра 155 мм, мінамётныя міны, ракеты для РСЗА HIMARS. Таксама можна разлічваць на пастаўкі боепрыпасаў для сістэм СПА NASAMS і Patriot, а ў перспектыве – і дадатковых саміх гэтых сістэм.
Будзе працягвацца папаўненне бронетэхнікі, будуць аказвацца паслугі па яе рамонце. Акрамя таго, было б добра, калі б накіравалі дадатковы батальённы ці нават брыгадны камплект баявых машын пяхоты (БМП) Bradley і танкаў Abrams – мяркуе аналітык. Гэта важна, таму што Bradley добра паказалі сябе ў абароне, а сучасныя танкі зараз Украіне атрымліваць больш няма адкуль: ёй пастаўляюць танкі Leopard 1, але ўсё ж гэта ўзбраенне 1950-х гадоў, хоць і мадэрнізаванае.
Вашынгтон, як адзначылі эксперты, упершыню паставіць Кіеву дальнабойныя балістычныя ракеты ATACMS. Яны маюць далёкасць палёту да 300 км, таму ў зоне паражэння можа апынуцца амаль увесь анексаваны Крым і Крымскі мост.
Іншы ваенны эксперт, Ян Матвееў дапускае, што Украіне, хутчэй за ўсё, таксама адправяць ракеты для знішчальнікаў F-16, аднак пакуль складана меркаваць, якія менавіта.
У Расіі па-ранейшаму будзе перавага
Усе гэтыя меры падтрымкі ад ЗША, верагодна, не змогуць кардынальна змяніць сітуацыю на лініі фронту і спыніць расейскі наступ, хоць і замарудзяць яго – сыходзяцца на агульнай думцы эксперты. Узброеныя сілы Украіны адчуваюць востры недахоп боепрыпасаў. Расійскія войскі абганяюць украінскія прыкладна на дзесяць снарадаў на кожны стрэл.
Гэты разрыў зараз будзе часткова закрыты, але не цалкам. Ваенны аналітык і старшы навуковы супрацоўнік Еўразійскай праграмы Інстытута даследаванняў знешняй палітыкі Роб Лі выказаўся, што нават з новай амерыканскай дапамогай «у Расіі па-ранейшаму будзе артылерыйскае перавага, проста яна будзе не такой вялікай».
Кірыл Міхайлаў заўважае, што Украіна сутыкнулася з чатырма праблемамі, якія дазваляюць Расіі быць актыўнай на полі бою – гэта недахоп асабовага складу, плануючыя расійскія авіябомбы, з якімі складана змагацца, а таксама недахоп снарадаў і складанасці з уладкаваннем доўгачасовых рубяжоў абароны. Расія ж, здольная мабілізаваць каля 30 тысяч салдат кожны месяц, і гэтага дастаткова, каб пакрываць страты на полі бою.
Наступны пакет дапамогі будзе патрэбны ўжо ў гэтым годзе
Аналітыкі адзначаюць, што пакет дапамогі ад ЗША на 61 мільярд дазволіць ЗСУ пазбавіцца ад крытычнага дэфіцыту боепрыпасаў і больш надзейна стабілізаваць сітуацыю на фронце, але гэтага хопіць, толькі каб пратрымацца прыкладна да канца года.
Для падтрымкі наступлення такога фінансавання недастаткова. – мяркуе ваенны эксперт Ян Матвееў – Больш за тое, ужо восенню ўкраінскай арміі спатрэбіцца наступны пакет дапамогі.
Аднак, ці будуць гэта рабіць амерыканцы ў разгар выбарчай гонкі? – задаецца пытаннем аналітык. Калі ЗСУ давядзецца зноў чакаць да канца зімы або пачатку вясны, яны ў чарговы раз апынуцца ў сітуацыі дэфіцыту. Надаўняе галасаванне ў Палаце прадстаўнікоў пра дапамогу Украіне прайшло «на тоненькага». У наступны раз, а тым больш пры Дональдзе Трампе, яно можа не прайсці наогул. Таму – сітуацыя хутчэй трывожная. Тым больш, што ЗСУ ці наўрад змогуць паказаць вялікія поспехі на фронце гэтым летам, а значыць, не змогуць і дадаткова матываваць улады ЗША.