Нескароны пратэст магілёўскага праўдаруба
Адзін з лідэраў пратэстаў 2020 года ў Магілёве Валадар Цурпанаў з 5 лютага 2021 года адбывае пакаранне — тры гады абмежавання волі ў райцэнтры Круглае Магілёўскай вобласці. Ён — адзін з яскравых персон грамадскага руху горада на Дняпры, вядомы сваімі ідэямі і ініцыятывамі на карысць простых людзей. І падчас беларускай рэвалюцыі 2020 года Цурпанаў праявіў сябе як нязломны змагар за дэмакратыю, свабоду і правы чалавека. Пра гэта — у сюжэце «Нескароны пратэст магілёўскага праўдаруба».