Міліцэйскі захоп журналісцкай тэхнікі
З пачатку зімы 2020-2021 гадоў у шэрагу беларускіх гарадоў да журналістаў незалежных медыя прыходзілі супрацоўнікі міліцыі. Вынікам такіх візітаў станавілася выняццё тэхнікі і абсталявання, як, напрыклад, у галоўнага рэдактара газеты “Ганцавіцкі час”, што на Берасцейшчыне, а таксама ў гродзенскіх Hrodna.life і NewGrodno.by.
5 лютага 2021 года ў кватэры журналістаў, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам Белсат у Магілёве, адбыўся ператрус. Міліцыянты забралі ўсю неабходную для журналісцкай працы тэхніку, тым самым паралізаваўшы прафесійную дзейнасць карэспандэнткі Аліны Скрабуновой і відэааператара Аляксандра Сідарэўскага. Пры гэтым забраная тэхніка каштуе нашмат больш, чым штраф, якім могуць пакараць жарналістаў па арт. 22.9 КаАП за нібыта незаконны выраб прадукцыі СМІ. Аб тым, што адбылося, мы пагутарылі з пазбаўленымі абсталявання журналістамі.