Як забіваюць у шклоўскай калоніі
У 20-х чыслах мая са шклоўскай калоніі прыйшло паведамленне аб смерці палітычнага актывіста з гораду Бярозаўка Гродзенскай вобласці Вітольда Ашурка. У снежні пакінуць Беларусь давялося яго брату Андрэю і сябру Сяргею Пандусу. Пра тое, што адбывалася ў Шклове з Вітольдам і што вымусіла пакінуць радзіму — у размове журналіста Уладзіміра Лапцэвіча з Андрэем і Сяргеем.