Чтобы не платить налоги, фирма в Могилеве создавала свои дубли

Могилевская компания по созданию наружной рекламы недоплатила более 1,7 миллионов рублей налогов, дублируя свою деятельность через подставные организации.

Очередной факт “перехода на упрощенку” с помощью дробления бизнеса выявил могилевский департамент финансовых расследований КГК.

Директор фирмы, специализирующейся на изготовлении наружной рекламы, зарегистрировал еще две организации, назначив их руководителями родственника и одноклассника, а затем зарегистрировал в качестве ИП себя и двух работников одной из ранее созданных фирм. 

При этом подставные “конторы” не имели своего оборудования, работали в здании, арендуемом основной компанией и выплачивали работникам зарплату в конвертах.

Ущерб нанесенный государству оценен в 1,7 миллиона рублей.

Возбуждено уголовное дело.

Фото иллюстративного характера из открытых источников.

В Горках выявили крупную схему ухода от налогов

В Горках по итогам внеплановой проверки местной фирме предъявлено к уплате почти 300 тыс. рублей налогов.

Как пишет горецкая районка, по данным налоговиков, ООО «Ш», занимавшееся розничной торговлей товарами низкой ценовой категории, использовало для минимизации налоговых обязательств вновь зарегистрированного индивидуального предпринимателя. Его деятельность фактически контролировалась директором организации и была подчинена общим целям компании. 

Выручка ИП на деле являлась доходом ООО, а наличные средства, в том числе снятые со счета под видом личных доходов предпринимателя, оставались в распоряжении руководителя. В результате фирма признана налоговым агентом и обязана удержать и перечислить в бюджет подоходный налог с этих сумм.

Кроме того, налоговики выявили выплату заработной платы наличными пяти работникам, часть из которых не имели оформленных трудовых или гражданско-правовых договоров. Эти доходы не отражались в бухгалтерии и выдавались «в конверте».

Инспекция произвела корректировку налоговой базы и доначислила ООО налоги и пени на сумму 296,8 тыс. рублей.

Фотоснимок: gorkiv.by

Для Могилева обновлена кадастровая стоимость земли

Национальное кадастровое агентство обновило кадастровую стоимость земли для областных центров, в частности, для Могилева.

Как сообщается на сайте агентства, диапазон кадастровых стоимостей за земельный участок площадью 10 соток составляет для Могилева и Витебска – 10–44 тыс.  рублей. В то же время для Гродно и Бреста 22–93 тыс. рублей, а для Гомеля — 12–56 тыс. рублей.

Кадастровая стоимость вычисляется на основе типа земли, расположения, инфраструктуры, плодородности (для сельхозземли) и других факторов. Это официальная оценка, которую используют для расчета земельного налога, оформления аренды земли и некоторых юридических процедур (например, при выкупе участка).

Из вышеприведенных цифр видно, что кадастровая стоимость земли в Могилеве и Витебске имеет самый низкий диапазон среди всех остальных областных центров. Это значит, что земля в целом в Могилеве и Витебске стоит дешевле и платить налогов с нее нужно меньше.

Фотоснимок из открытых источников

Падаткі знікаюць, але не для ўсіх: як дзяржава “палягчае” жыццё малому бізнесу

У Беларусі абмяркоўваецца магчымасць адмены аднаго з падаткаў, што выклікала шырокую дыскусію сярод прадпрымальнікаў і экспертаў. Аднак, за фасадам палягчэння падатковага цяжару хаваюцца новыя выклікі для малога бізнесу.

Памятаю, як мой дзядзька, які ўсё жыццё працаваў рамеснікам, з радасцю ўспрыняў навіну пра магчымую адмену аднаго з падаткаў. “Нарэшце, палягчэнне!” – сказаў ён. Але яго радасць была нядоўгай. За падобнай навіной нярэдка хаваецца больш складаная рэальнасць.

Ці сапраўды адмена аднаго падатку палягчае жыццё прадпрымальнікам, ці гэта чарговы крок у складанай гульні паміж дзяржавай і бізнесам?

Разгледзім, што стаіць за гэтай ініцыятывай і як яна ўплывае на малых прадпрымальнікаў у Беларусі.

Нагадаем, што ўлады абвясцілі пра магчымасць адмены аднаго з падаткаў для людзей, што гандлююць прадуктамі са свайго агарода, што, на першы погляд, выглядае як крок насустрач малому бізнесу. Аднак, як адзначаюць эксперты, падобная мера звычайна суправаджаецца павышэннем іншых падаткаў і ўзносаў, што ў выніку можа павялічыць агульную падатковую нагрузку на прадпрымальнікаў.

Напрыклад, з 2023 года ў Беларусі была адменена спрошчаная сістэма падаткаабкладання для індывідуальных прадпрымальнікаў, што выклікала хвалю незадаволенасці сярод бізнес-супольнасці. Замест гэтага былі ўведзены новыя падаткі і павышаны стаўкі існуючых, што ўскладніла вядзенне бізнесу для многіх.

Акрамя таго, павышэнне ўзносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) таксама стала дадатковым цяжарам для прадпрымальнікаў. Як адзначаюць спецыялісты, гэта можа прымусіць многіх з іх сысці “у цень”, каб пазбегнуць непасільнай падатковай нагрузкі.

У выніку, хоць адмена аднаго падатку можа выглядаць як палягчэнне, у рэальнасці гэта можа быць толькі часткай больш складанай палітыкі, якая не заўсёды працуе на карысць малога бізнесу.

Гледзячы на ўсе гэтыя змены, узнікае пытанне: ці сапраўды дзяржава імкнецца палегчыць жыццё прадпрымальнікам, ці гэта толькі ілюзія? Магчыма, замест таго, каб адменяць адзін падатак і павышаць іншыя, варта было б перагледзець усю сістэму падаткаабкладання, каб яна была больш празрыстай і справядлівай для ўсіх.

У рэшце рэшт, як казаў мой дзядзька: “Лепш адзін стабільны падатак, чым дзесяць непрадказальных”.

Якуб Ясінскі

Фота: “Вечерний Бобруйск”

Сёння апошні дзень для аплаты падаткаў

Калі не аплаціць падаткі своечасова, за кожны дзень пратэрміноўкі будзе прызначаная пеня.

Сёння, 15 лістапада 2023 года, заканчваецца тэрмін выплаты транспартнага падатку, зямельнага падатку, падатку на нерухомасць і арэнднай платы. Падатковыя інспекцыі раней выслалі па пошце падаткаплацельшчыкам усе сумы маёмасных падаткаў у адзіным паведамленні. Сума арэнднай платы, якая падлягае выплаце, указваецца ў дагаворы арэнды зямельнага ўчастка.

У выпадку несвоечасовай выплаты падаткаў, а таксама арэнднай платы за кожны каляндарны дзень пратэрміноўкі будзе налічвацца пеня. Таксама ўстаноўлена адміністрацыйная адказнасць за невыкананне падатковага заканадаўства ў выглядзе 15 працэнтаў ад нявыплачанай сумы падатку, але не менш як 0,5 базавых велічынь. Калі нявыплата або несвоечасовая выплата падатку ўчынена наўмысна, прымяняецца штраф у памеры 40 працэнтаў ад нявыплачанай сумы падатку, але не менш як 10 базавых велічынь.

Фота ілюстрацыйнае

У беларускіх рамеснікаў застаецца роўна месяц, каб падаць дакументы для аблегчанага падаткаабкладання

Тэрмінам да 6 чэрвеня беларускія рамеснікі могуць прадставіць у райвыканкамы дакументы аб сваёй дзейнасці. Калі іх дзейнасць улады прызнаюць рамесніцкай, то ўмельцы далей будуць плаціць рамесны збор, а калі не – то падатак на прафесійны даход.

Паводле новай рэдакцыі Падатковага Кодэкса Беларусі пачынаючы з 1 ліпеня 2023 года ўсе людзі, якія зарэгістраваныя як рамеснікі, пераводзяцца на новую форму падаткаабкладання – яны павінны будуць выплочваць падатак на прафесійны даход. Яго сума для фізічных асобаў – 10% ад атрыманых даходаў.

Аднак робіцца выключэнне для асобных рамеснікаў, якія могуць атрымаць права на меншае падаткаабкладанне – на выплату рамесніцкага збора, які будзе складаць суму ў 6 рублёў штомесячна, пачынаючы з 1 ліпеня 2023 года. Для таго, каб атрымаць права на гэтае выключэнне, неабходна ў тэрмін да 6 чэрвеня 2023 года звярнуцца ў службу “Адно акно” свайго гарадскога альбо раённага выканаўчага камітэта.

Пры звароце неабходна напісаць заяву і дадаць фатаграфіі і іншыя дакументы, якія пацвярджаюць ажыццяўленне рамеснай дзейнасці. Усе заявы будуць разгледжаны на камісіях, створаных пры гарвыканкамах і райвыканкамах. Камісія будзе абапірацца на крытэрыі, зацверджаныя ў артыкуле 189 Кодэкса аб культуры Рэспублікі Беларусь.

Фота ілюстрацыйнае

Фірма ў Горках “арандавала” сваю ўласную аргтэхніку, і цяпер павінна выплаціць 140 000 рублёў

Праверка будаўнічай фірмы ў Горках паказала, што арганізацыя пазбягала выплаты часткі падаткаў, аформіўшы арэндныя затраты на карыстанне офіснай тэхнікай. Як высветлілася, тэхніка належыла самой фірме, а не індывідуальнаму прадпрымальніку, як указвалася ў арэнднай дамове. Гэтая махінацыя дазваляла ўстанове закладаць выдаткі на аргтэхніку ў страты і не плаціць з гэтых сум падаткі. У выніку будаўнічая арганізацыя будзе вымушаная выплаціць у дзяржаўны бюджэт дадаткова каля 140 000 рублёў схаваных такім чынам падаткаў– піша БелТА.

Фота ілюстрацыйнае

“Охрана, отмена!” – как в Осиповичах торговый объект скрыл от налогов 2,2 миллиона

Налоговики нашли махинации у частной торговой организации в Осиповичах, и теперь ей предстоит вернуть в бюджет 1,2 миллиона рублей.

Сотрудники частного торгового предприятия в Осиповичах при помощи операций “отмена” и “коррекция” на кассовом оборудовании скрыли выручку от реализации товаров на сумму 2,2 миллиона рублей – выяснила Инспекция министерства по налогам и сборам, пишет БелТА.  

Деньги, полученные от покупателей за проданный товар и не отраженные в составе выручки, передавались директору организации. Эти суммы признаны доходом руководителя, и предприятию как налоговому агенту предъявлен к уплате подоходный налог с физических лиц.

Также проверкой установлены факты выплаты зарплаты в конвертах работникам, как состоящим в трудовых отношениях с фирмой, так и привлекаемым к трудовой деятельности без заключения договоров. Сумма выплат составила 13,6 тысяч рублей.

Всего фирме предъявлено к уплате Br1,2 млн, в том числе Br1 млн налогов и Br0,2 млн пени.

Фото иллюстративное.

Звычка расплачвацца праз банкаўскую картку прымусіла асіповіцкага прадпрымальніка дадаткова заплаціць 13 тысяч рублёў падаткаў

Выдаткі перавысілі прыбыткі прадпрымальніка больш чым на 66 тысяч рублёў. 

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па Асіповіцкім раёне правяла камеральную праверку адпаведнасці расходаў даходам мясцовага індывідуальнага прадпрымальніка – паведамляе osipinfo.by.  Падставай для праверкі сталі звесткі аб перавышэнні яго расходаў на набыццё тавараў над сумамі выручкі ад продажу тавараў.

Па выніках праверкі ўстаноўлена, што прадпрымальнік папаўняў разліковы рахунак у значных памерах наяўнымі грашыма. Сума перавышэння расходаў над даходамі склала больш за 66 тысяч рублёў. У сувязі з гэтым быў вылічаны падаходны падатак у суме 13 300 рублёў, які прыйшлося тэрмінова заплаціць. 

Як бачна, тэхналогія следчых дзеянняў падаткавікоў вельмі простая. Яны звяраюць выдаткі з картак асобы з афіцыйным прыходам грашовых сродкаў, з якіх выплачаны падаткі і выплаты. Калі сумы адрозніваюцца, то чалавека выклікаюць у падатковую службу і прапануюць патлумачыць сітуацыю. 

Найчасцей грамадзяне ў тлумачэннях пішуць, што яны для зручнасці карыстання паклалі на сваю картку грошы сваякоў, напрыклад жонкі, або паклалі раней адкладзеныя на “чорны дзень” зберажэнні. У выпадку нязначнасці сум гэта часцей за ўсё задавальняе падаткавікоў. А вось калі сумы адрозніваюцца істотна, прыйдзецца раскашэліцца. 

Фота носіць ілюстрацыйны характар і ўзята з адкрытых крыніц

Лістападаўскія змены: адмена ільгот на транспарт, вырасла базавая стаўка, рост пенсій, выплат на дзяцей

Зніжкі на праезд адмяняюцца да наступнага сезона.

З 1 лістапада перасталі дзейнічаць скідкі на праезд у цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа. 50-працэнтнай скідкай пенсіянеры маглі карыстацца з 1 мая па 31 кастрычніка. 

Вырасла базавая стаўка.

З 1 лістапада яна складзе 212 рублёў, да гэтага была 211 рублёў, а ў пачатку года – 207.

Рост базавай стаўкі адаб’ецца на зарплаце бюджэтнікаў, бо яна – асноўны элемент тарыфнай сістэмы.

Па дадзеных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у сярэднім заробак бюджэтнікаў павялічыцца на 12 рублёў.

Велічыня базавай стаўкі ўплывае на памер надбаўкі за стаж працы ў бюджэтных арганізацыях: да 5 гадоў стажу належыць прыбаўка ў памеры 10% ад базавай стаўкі; ад 5 да 10 гадоў – 15%; ад 10 да 15 гадоў – 20%;  ад 15 гадоў і вышэй – 30%.

Новы памер бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ)

БМП вырас на працягу 10 месяцаў з 288,01 да 328,50 рублёў. Да канца лістапада гэтую лічбу перагледзяць і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны агучыць новы памер БПМ, які будзе дзейнічаць да 31 студзеня 2023 года.

У лістападзе перагледзяць памеры пенсій, якія звязаны з БМП. Гаворка ідзе аб мінімальных працоўных і сацыяльных пенсіях, надбаўках да іх.

Будуць зменены памеры дзяржаўных дапамог сем’ям з дзецьмі.

Сістэмай дапамог у краіне ахоплена 440 тыс. дзяцей.

Суразмерна росту БПМ з 1 лістапада зменяцца:

памеры аднаразовай дапамогі, якая выплачваецца пры нараджэнні дзіцяці;

дапамогі па догляду дзіцяці ад 3 да 18 гадоў, якая выплачваецца, калі ў сям’і растуць малыя да 3 гадоў;

дапамогі па догляду дзіцяці ад 3 да 18 гадоў, якая выплачваецца сем’ям, якія выхоўваюць дзіця-інваліда.

З пачатку года аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем дзіцяці на першынца вырасла на 404,9 руб. і складае 3 285 руб. Гэтая лічба была актуальная да 31 кастрычніка, цяпер памер дапамогі перагледзяць суразмерна БМП.

Пры нараджэнні другога і наступных дзяцей сёння плацяць 4 599 руб. (павялічэнне на 566,86 руб.).

Выплачваць пенсіі і дапамогі будуць па новых правілах.

З 1 лістапада 2022 года атрымліваць пенсію і іншыя сацыяльныя выплаты можна ў любым паштовым аддзяленні краіны.

Да 15 лістапада трэба заплаціць падаткі:

на нерухомасць, зямельны, транспартны.

З 2022 года падаткам на нерухомасць абкладаюцца ўсе кватэры і дамы, у тым ліку за першае жылое памяшканне.

Уладальнікам жылля трэба пагасіць авансавы плацёж падатку за першую кватэру ў памеры 50% ад належнай сумы за бягучы год.

Другую частку маёмаснага падатку за 2022 год трэба ўнесці да 15 лістапада 2023 года.

Уладальнікі транспартных сродкаў да 15 лістапада 2022 года павінны таксама аплаціць астатак транспартнага падатку.