Кампанія Wildberries абвясціла аб хуткім запуску адразу трох новых сартыравальных цэнтраў. Найбуйнейшы з іх будзе размешчаны ў Бабруйску, а два іншых – у Мінскім раёне.
Рашэнне аб пашырэнні лагістычнай сеткі агучыў кіраўнік беларускага офіса кампаніі Дзяніс Сяменкоў падчас канферэнцыі “Wildberries E-Com Day 2025». Паводле яго, імклівы рост платформы патрабуе аператыўных і маштабных рашэнняў, піша “Мінская праўда”.
Цэнтр у Бабруйску размешчаны на плошчы каля 8 тыс.кв.м. Яго плануецца ўвесці пасля цэнтраў у Хацежына (3,5 тыс.кв.м.) і ў Прывольным (7 тыс.кв.м).
Мяркуецца, што новыя цэнтры дазволяць не толькі знізіць нагрузку на дзеючую інфраструктуру, але і значна паскорыць апрацоўку і дастаўку заказаў для пакупнікоў па ўсёй краіне.
Асаблівую ўвагу прыцягвае планаванае адкрыццё самага маштабнага лагістычнага аб’екта кампаніі ў Беларусі – размеркавальнага цэнтра плошчай 139 тыс.кв.м на тэрыторыі Індустрыяльнага парку «Вялікі камень». Ён будзе ўводзіцца ў эксплуатацыю паэтапна, і мусіць не толькі забяспечыць захоўванне тавараў з краін прысутнасці Wildberries, але і стаць важным звяном для нарошчвання экспарту.
Фотаздымак: “Мінская праўда”


