Беларускія ядзерныя вучэнні праходзяць пад расійскім кантролем і з макетамі замест ракет – “Беларуская выведка”
Міністр абароны Рэспублікі Беларусь Віктар Хрэнін. Фота: Міністэрства абароны
“Нашы давераныя крыніцы ў міністэрстве абароны паведамілі, што вучэнні па ўжыванні тактычных ракет са спецыялізаванай часткай праводзяцца пад кіраваннем расійскага камандавання. – напісалі ў Тэлеграм-канале “Беларуская выведка – Загад на разгортванне і прывядзенне ў стан «павышанай баявой гатоўнасці» з выхадам у зададзеныя раёны і цэлеўказаннем тактычных ракетных комплексаў быў аддадзены Міністрам [абароны Расійскай Федэрацыі] Шайгу і па камандзе прадубліраваны міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь.”
Паводле выдання, спецкаманды з кіроўнага і інжынернага складу для выканання кантрольных і аперацыйных функцый прыбылі з Расійскай Федэрацыі. Беларускія вайскоўцы – камандаванне і баявыя разлікі – выконваюць пры іх функцыі дублёраў. Ваенным нашай краіны даводзяцца толькі задачы па выкананні лагістычных функцый. Пры гэтым цэлеўказанне ажыццяўляецца прыбылымі расіянамі, а самі цэлі беларускаму боку не даводзяцца, заяўляюць аўтары канала.
Падчас вучэнняў адпрацоўваюцца працэдуры зняцця з захоўвання, транспарціроўкі ў падраздзяленні тактычных ракет, усталёўка спецчастак і давядзенне цэляў і задач са здзяйсненнем кароткіх маршаў у раёны пускаў.
Паводле дадзеных рэсурса, падчас вучэнняў выкарыстоўваюцца не рэальныя адзінка ядзернай зброі, а «маса-габарытныя макеты» спецчастак. Таксама “еларуская выведка” заяўляе, што менавіта муляжы ракет раней пастаўляліся ў беларускія вайсковыя часткі на захоўванне, у той час як у СМІ яны падаваліся за сапраўдныя.